МОЙ САЙТ - АРКАДЗЬ ЖУРАЎЛЁЎ
  


Дык будзем смяяцца? А чаму б і не!


Обложка


АРКАДЗЬ ЖУРАЎЛЁЎ. Апалонік для дырэктара. Гумар.
Маладзечна, типография "Победа", 2006.

     У кнігу, што днямі выйшла ў свет, увайшлі гумарыстычныя
апавяданні, гумарэскі, мініяцюры, што друкаваліся на працягу
многіх год у часопісах "Вожык", "Алеся", штотыднёвіку "ЛіМ",
газетах "Труд", "Беларуская ніва", "Мінская праўда" і многіх
іншых як рэспубліканскіх, так і мясцовых выданнях, а таксама
гучалі на радыё.
    Гумарыстычныя творы Аркадзя Жураўлёва вылучаюцца добрым
густам, бо ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці,
што не можа чалавек жыць без усмешкі. Добры смех дапамагае
агульнай справе, выкрываючы бюракратаў, падхалімаў, прыстасаванцаў,
прайдзісветаў. Усё з народнага побыту. Гумар А.Жураўлёва не
агрэсіўны, але трапны, смешны, заўсёды шчыры, часам з‘едлівы, але
зусім не абразлівы, мяккі, а хутчэй добразычлівы, з тонкім
веданнем чалавечай душы. Не смех дзеля смеху, а ў першую чаргу
чалавечая асоба з яе станоўчымі і адмоўнымі асаблівасцяміцікавяць
таленавітага аўтара,-- так высока ацаніў кнігу маладзечанскага
журналіста ў сваёй рэцэнзіі рэдактар аддзела літаратуры часопіса
"Вожык", лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, пісьменнік
Віктар Гардзей. Чалавек пачытае і ўсміхнецца ад душы. Нават тады,
калі ўбачыць у якасці персанажа сябе – са сваімі недахопамі і
памылкамі. Бо гумар – гэта праўда ў бяспечных для жыцця дозах.
І аўтар гэта ўлічыў. Аркадзю Жураўлёву ўласцівы народны досціп,
трапнае слова, вострая назіральнасць. Дарэчы, ён сын рыбака з
возера Свір, а ведаеце, якія яны, рыбакі, прыдумлякі! Такі вось
і аўтар – шчыры, сумленны, жартаўлівы. Такому, як кажуць, у рот
палец не кладзі. Бо адразу апалонікам па лбе, аж іскры паляцяць.
Гэтым жа апалонікам аўтар стукае так часта, што іскрынкамі смеху
ўсыпана ўся кніга – арыгінальная, таленавітая.




Обложка


АРКАДЗЬ ЖУРАЎЛЁЎ. Я жадаю вам дабра… Апавяданні, эсэ, навелы.
Маладзечна, типография "Победа", 2006.

     “Я жадаю вам дабра…” Такую назву я даў сваёй другой кнізе,
куды ўключыў выбраныя і новыя апавяданні, эсэ, навелы. Назва
гэтай кнігі невыпадковая: у ёй амаль у кожным апавяданні, альбо
навеле ёсць тое добрае, чаго я жадаю сваім героям.Цеплыня
стасуецца з вострымі балючымі тэмамі мінулага і сённяшняга дня.
Не мінуў я і тэму кахання, кахання чыстага, кахання шчырага, як
не абышоў праблем духоўнасці сваіх герояў. Дарэчы герояў сваіх
я не прыдумляў, як гэта робяць многія пісьменнікі. Мае героі
рэальныя, жывуць, гадуюць дзетак працуюць на карысць роднай
Беларусі.
     Даўно карцела ўзгадаць пра добра вядомых людзей
Бацькаўшчыны - Максіма Танка, Міколу Ермаловіча, Алеся
Пісьмянкова, і сваяка па жонцы
вядомага настаўніка-падзвіжніка Міколу Пашкевіча, якому
народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў прысвяціў сваю аповесць
“Абеліск”. Многія творы аздоблены здымкамі сучаснікаў, класікаў
беларускай літаратуры, родных і блізкіх мне людзей.
     Рэцэнзентамі абедзвюх маіх кніг былі даволі вядомыя ў
сучаснай айчыннай літаратуры пісьменнікі - лаўрэат літаратурнай
прэміі імя Івана Мележа Віктар Гардзей, які даў творчую пуцёўку
ў літаратуру не аднаму дзесятку маладых творцаў і, таксама
“вожыкавец”, паэт і публіцыст, лаўрэат літаратурнай прэміі імя
Аркадзя Куляшова Казімір Камейша.
     У кнігу ўключаны свежыя абразкі, мініяцюры, эцюды, што
адносіцца да самага жыццёвага і папулярнага сёння жанру - нон-
фікшн, “невыдуманая літаратура”, гэта як фотаздымак, які
выхоплівае аб’ектыў фатографа, самыя адметныя і цікавыя
моманты нашага жыцця, нашага часу А гэта ўжо гісторыя сучаснасці
літаратурнымі сродкамі.
     У лірычных навелах, абразках успяваю прыгажосць роднай
прыроды, дзе прайшло маё маленства, юначыя гады, а гэта - 
Смаргоншчына, мая родная вёска Гарані на беразе возера Свір,
якая штогод змяняе не толькі сваіх карэнных жыхароў, але і сваё
аблічча, і наваколле. Не абышоў і жончыну Мядзельшчыну
і, зразумела, Маладзечаншчыну, дзе жыву больш за тры
дзесяцігоддзі.



ВУЧЫЦЕСЯ Ў МЯНЕ Гумарэска
Была ў мяне даўняя мара: навучыцца плаваць. Няхай не брасам, не кролем, а хаця б як. Паказваюць па тэлевізары спаборніцтвы па плаванню, а я зайздрошчу: могуць жа людзі. У мяне ж i па-сабачы не атрымліваецца. Сябры здзіўляюцца: слой падскурнага тлушчу, як у маржа, а на вадзе не трымаешся. Я i сам здзіўляюся. Зайду ў рэчку, ногі падцісну i адразу — на дно. Спрабаваў з разгону — таксама не атрымліваецца. Так i даводзщца з дзецьмі ў брудных "жабніках" пялёскацца. Аднойчы адзін сябар сказаў рашуча: "Я не я буду, калі не навучу цябе плаваць. I ад жонкі тваёй дазвол ёсць. Хочаш?" — Давай! — узрадаваўся я. I вось мы ў гумавай лодцы. Далекавата ад берага. Вада чорная, значыць, глыбока. "Цікава, — думаю я, — мы што, з таго, супрацьлеглага, берага будзем вучыцца плаваць?.. А раптам там так глыбока, што нават вадалазы не дапамогуць, калі..." А ён нечакана — таўхель — i скінуў мяне ў рэчку. "Авохці мне! — хацеў закрычаць я, — ратуйце!" Ды пабаяўся: вады наглытаюся... I пачаў малаціць рукамі i нагамі, ды так, што таварыш, як ні веславаў на лодцы, адстаў ад мяне. Маўчу, ды чамусьці перад вачамі жыццё праносіцца... Ну, думаю, канцы набліжаюцца... Малюнкі мільгаюць, здаецца, усё жыццё прайшло перад вачамі. Нарэшце я выбіўся з сіл ды жыватом зашорхау па дне, тады адзін малюнак "застыў" чамусьці. Які? Ды што жонцы па гаспадарцы не дапамагаю, посуд не мыю, падлогу ў кватэры не падмятаю, а яна ўсё просіць, з працы прыйшоўшы: "Дапамажы..." I так мне шкада сябе i жонку стала, што ледзь не заплакаў. I тады даў я сабе слова: як выплыву, заўсёды i ва ўсім буду жонцы дапамагаць. Можа, i заплакаў бы, каб ззаду нарэшце не пачуў сябраў голас: — Ну ты, брат, i даеш... Мабыць, увесь жывот здзёр, тут жа вады — вераб'ю па калена. Выбраўся я: сапраўды так — жывот здзёр, а вады той... Сябра я не дагнаў, сіл не было. А той здаля, з глыбокага, крычаў: — Дык на плыткім толькі i вучыцца плаваць, а ты што хацеў — утапіцца?.. Тады б якой карысці з такой вучобы?.. А карысць усё ж была. Дома, пакуль прыйшла жонка, я згатаваў вячэру i прыбраў у кватэры. А калі яна спытала, што здарылася, ці не адкінуў хто ў лесе лапы, паскардзіўся, як было. А жонка, замест таго каб пашкадаваць мяне ды паспачувапъ, сказала: — Ну вось бачыш, адна навука пайшла ўжо табе на карысць... Можа, зараз паспрабуеш навучыцца скакаць з парашутам?.. Ужо год гаворым, што кватэру адрамантаваць трэба. Я нічога на гэта ей не адказаў, але падумаў: "А дулю з макам, з парашутам... Гэта тут было плытка... Самалёт жа дужа высока лятае..." Назаўтра я пачаў рамонт кватэры. Без "навукі" парашутнай.
рисунок

Email: zhuravlev@tut.by
счетчик трафика сайта yahoo singles
Культура sites